Старонка:Апошні з магікан.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

най стараннасцю сваёй толькі замаруджваў зборы да выступлення; спрактыкаваны ветэран узбройваўся зусім спакойна, не спяшаючыся, хоць суровае аблічча і заклапочаны выгляд ясна сведчылі аб тым, што нязведаная і страшная барацьба ў лясах не вельмі радуе яго сэрца.

Нарэшце, сонца схавалася на захадзе за гарамі. Ноч ахутала лагер; шум і мітусня падрыхтаванняў да паходу змоўклі. У афіцэрскіх бярвенчатых хацінах пагасла апошняе святло. Дрэвы кінулі свае густыя цені на земляныя валы і на шумны паток, і праз некалькі хвілін ва ўсім лагеры стала таксама ціха, як у суседніх дрымучых лясах.

Раніцай у паветры, насычаным шэрым туманам, пранёсся доўгі, гучны грукат барабанаў. Гук гэты абудзіў воінаў, якія спалі глыбокім сном. Быў ранні золак; чыстае неба святлела, і абрысы касматых хвой выступалі на ім усё больш выразна і ярка. Праз хвіліну ў лагеры закіпела жыццё; нават самы нядбайны салдат — і той узняўся на ногі, каб бачыць, як выступае атрад і разам з таварышамі перажыць хваляванні гэтага моманту. Зборы былі нескладаныя і хутка скончыліся. Салдаты выстраіліся ў баявыя атрады. Каралеўскія наёмныя салдаты красаваліся на правым флангу; больш простыя валанцёры, з пасяленцаў, пакорна занялі месца злева.

Вось выступілі разведчыкі. Моцны канвой ахоўваў павозкі з паходным снаражэннем. З першым бляскам сонечных праменняў рады пастроіліся ў калону і рушылі ў дарогу. Пры выступленні з лагера ўся гэтая калона мела грозны, ваяўнічы вы-