Старонка:Апошні з магікан.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

добра ведаеце, што сумленныя, верныя людзі ахоўваюць вас; значыць, я не бачу, чаму-б вам не паслухаць парады нашага сумленнага Сакалінага Вока. Я ўпэўнены, Кора будзе згодна са мной і скажа, што вам абодвум неабходна заснуць.

— Кора можа згадзіцца з вашай думкай, але на справе не пацвердзіць яе, — сказала старэйшая з дзяўчат. — Калі-б мы нават не чулі незразумелага жудаснага крыку, нам усёроўна было-б цяжка заснуць. Скажыце самі, Хейвард, ці могуць дачкі забыцца пра тое, як павінен трывожыцца іх бацька, які не ведае, дзе яны і што з імі здарылася ў гэтай глушы, сярод такога мноства небяспек?

— Ён воін; праўда, яму вядомы небяспекі, але вядомы і перавагі лясоў.

— З якой спагадлівасцю і цярпеннем пераносіў ён мае неразумныя выдумкі! З якой пяшчотнасцю выконваў усе мае жаданні! — са слязамі сказала Аліса. — Кора, мы зрабілі неразважліва, настойваючы на паездцы.

— Быць можа, я неабдумана настойвала на тым, каб ён дазволіў нам прыехаць да яго ў такі неспакойны час, але я хацела даказаць бацьку, што, як-бы зняважліва ні адносіліся да яго астатнія, яго дзеці асталіся вернымі яму.

— Калі ён пачуў пра ваш прыезд у форт Эдуард, — ласкава сказаў Хейвард, — у яго душы адбылася сур’ёзная барацьба паміж страхам і любоўю, і любоў перамагла. «Я не хачу спыняць іх, Дункан, — сказаў ён. — Дай бог, каб усе абаронцы нашага караля выявілі палавіну той смеласці, якую праявіла Кора».