Старонка:Апошні з магікан.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пер бачу, што я быў проста ганарыстым, саманадзейным хлапчуком.

— Хіба гэта не ваенны кліч воінаў, не выццё, якім яны імкнуцца запалохаць ворагаў? — запытала Кора, хутаючы свой твар у вуаль з такім спакоем, якога не выяўляла яе ўсхваляваная малодшая сястра.

— Не, не; крык гэты быў злавесным, узрушаючым гукам, і ў ім было нешта ненатуральнае. Калі-б вы хоць раз чулі баявы кліч індзейцаў, вы ніколі-б не палічылі яго за што-небудзь іншае. Ну, што-ж, Ункас? — зноў па-дэлаварску звярнуўся разведчык да маладога магікана, які вярнуўся ў пячору. — Што ты бачыў? Ці не свіціцца наш агонь праз заслоны?

Пачуўся кароткі і, як відаць, адмоўны адказ на той-жа мове.

— Нічога не відаць, — казаў далей па-англійску Сакалінае Вока, з непрыемнасцю качаючы галавой.

— Наша стаянка ўсё яшчэ астаецца сакрэтам. Перайдзіце ў другую пячору, лэдзі, і пастарайцеся заснуць; вам патрэбен адпачынак. Мы ўстанем задоўга да ўсходу сонца, і нам давядзецца спяшацца, каб дайсці да форта Эдуард, пакуль мінгі будуць спаць.

Кора падпарадкавалася з такім спакоем, што больш палахлівая Аліса была вымушана пайсці ўслед за ёю. Аднак, выходзячы з пячоры, яна шэптам папрасіла Дункана пайсці разам з імі.

Ункас адкінуў для сясцёр заслону, і, павярнуўшыся, каб падзякаваць яго за ўвагу, маладыя