Старонка:Апошні з магікан.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кай, крыху, сунялося ў лагеры, ахаваным траншэямі і размешчаным на беразе Гудзона ў выглядзе ланцуга ўмацаванняў, якія прыкрывалі самы форт; услед за гэтым прайшла чутка, што паўтаратысячны адборны атрад на досвітку збіраецца ісці з крэпасці да форта Уільям-Генры. Чутка гэтая хутка пацвердзілася; даведаліся, што некалькі атрадаў атрымалі загад спешна рыхтавацца да паходу. Усе сумненні рассеяліся, і на працягу двух-трох гадзін у лагеры чуваць была таропкая мітусня, мільгалі заклапочаныя твары. Навабранец трывожна сноўдаў узад і ўперад, мітусіўся і празмер-