Старонка:Апошні з магікан.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ VI

Хейвард і яго спадарожніцы з некаторай трывогай глядзелі на незразумелае знікненне сваіх праваднікоў.

Толькі Гамут не звяртаў увагі на тое, што адбывалася вакол яго. Ён сядзеў на выступе скалы, і яго прысутнасці можна было-б не заўважыць, калі-б хваляванне душы спевака псалмоў не выяўлялася частымі глыбокімі і цяжкімі ўздыхамі.

Вось пачуліся заглушаныя галасы; людзі пераклікаліся недзе далёка-далёка ў нетрах зямлі. І раптам яркае святло ўдарыла ў вочы падарожнікаў, якія размясціліся на каменнях. Перад імі адкрыўся сакрэт сховішча, у якім зніклі разведчык і магікане.

У дальным канцы вузкай глыбокай пячоры стаяў разведчык, трымаючы ў руцэ вязку палаючых сухіх хваёвых галін. Водбліск агню, які падаў на яго суровы абветраны твар і на яго лясное ўбранне, надавалі адценне рамантычнай дзікасці гэтаму чалавеку, хоць пры звычайным святле дня ён здзівіў-бы вока толькі своеасаблівым адзеннем, жалезнай нерухомасцю сваёй фігуры ды дзіўнай сумессю насцярожанасці і прастадушша, якія выяўляліся на яго твары. Недалёка ад разведчыка, бліжэй да выхаду з пячоры, стаяў Ункас. Падарожнікам відаць былі гнуткія і вольныя рухі маладога індзейца. Хоць яго фігура была закрытая зялёнай абшытай махрамі паляўнічай кашуляй, але галава аставалася непакрытай, так што нішто не перашкаджала назіральнікам