Старонка:Апошні з магікан.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чым ехалі сюды. Так, цяжка ісці супроць цячэння, калі рака бурліць; ды і берасцянаму чаўну, змазанаму смалой, нялёгка несці пяцярых чалавек. Высаджвайцеся на гэтую скалу, а я прывязу магікан і харчы. Лепш спаць без скальпы, чым пакутваць ад голаду, калі ёсць што есці.

Калі апошнія з пасажыраў ступілі на камень, высокая фігура паляўнічага слізнула над вадой і ўмомант знікла ў густой цемры, якая ахутвала раку. Некаторы момант падарожнікі, якія асталіся без свайго кіраўніка, бездапаможна вагаліся, не ведаючы, што рабіць, баючыся зрабіць хоць-бы крок па няроўных каменнях, баючыся пры першым няверным руху зваліцца ў глыбіню адной з шматлікіх пячор, у якія вада равучы спадала з усіх бакоў. Аднак, ім прышлося чакаць нядоўга; лодка зноў падышла да нізкага каменя, — як здалося чакаўшым, — раней, чым Сакалінае Вока мог дабрацца да магікан.

— Цяпер у нас тут і крэпасць, і гарнізон, і правіянт, — весела ўскрыкнуў Хейвард, — і мы можам спакойна выказаць пагарду самому Манкальму і яго саюзнікам! Скажыце-ж мне, пільны часавы, што вы думаеце пра тых, каго завеце іракезамі?

— Нічога добрага я не скажу пра іракезаў. Калі Вэб хоча бачыць сумленнага і праўдзівага індзейца, ён павінен паклікаць да сябе дэлавараў, а французам аддаць прагавітых, ілжывых магаукаў і анеідаў разам з шасцю плямёнамі іх саюза.