Старонка:Апошні з магікан.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нае паведамленне было прынята з баязлівай пакорлівасцю. Вестка пра наступленне Манкальма атрымалася ў разгары лета; яе даставіў індзеец у той час, калі ўжо вечарэла. Разам са страшнай навінай пасланец перадаў камандзіру лагера просьбу Мунро, каменданта аднаго з фортаў на берагах Святога возера, безадкладна выслаць яму значнае падмацаванне. Адлегласць паміж фортам і крэпасцю, якую жыхар лясоў праходзіў за дзве гадзіны, ваенны атрад з нагружанымі павозкамі мог пакрыць за час паміж усходам і заходам сонца. Адно з гэтых умацаванняў верныя прыхільнікі англійскай кароны назвалі фортам Уільям-Генры, а другое — фортам Эдуард. Ветэран-шатландзец Мунро камандаваў фортам Уільям-Генры; у ім стаяў адзін з рэгулярных палкоў і невялікі атрад каланістаў-валанцёраў; гэта быў гарнізон, вельмі нязначны для барацьбы з падступаўшымі сіламі Манкальма.

Пасаду каменданта ў другой крэпасці займаў генерал Вэб; пад яго камандаваннем было каля пяці тысяч чалавек. Калі-б Вэб злучыў усе свае раскіданыя ў розных месцах атрады, ён мог-бы паставіць супроць ворага ўдвая больш салдат, чым было ў дасціпнага француза.

Аднак, напалоханыя няўдачамі, англійскія генералы і іх падначаленыя лічылі за лепшае чакаць набліжэння моцнага і адважнага непрыяцеля, не рызыкуючы выйсці насустрач Манкальму, каб даць яму бой і спыніць яго.

Першае хваляванне, выкліканае страшнай вест-