Старонка:Апошні з магікан.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

най цішыні чуцен быў глухі шум вадапада, які паступова пасіляўся. Напружана прыслухоўваючыся, разведчык стараўся злавіць гукі ў сонным лесе. Пераканаўшыся ў поўнай цішыні і не злавіўшы ніякіх адзнак набліжэння ворага, ён зноў, па-ранейшаму асцярожна, пасоўваўся наперад.

Нарэшце, позірк Хейварда накіраваўся на нешта, чарнеўшае ў асабліва густым ценю, які высокі бераг кідаў на ваду; маёр паказаў Сакалінаму Воку на цёмную пляму.

— Так, — спакойна прамовіў разведчык, — індзейцы схавалі тут коней. На вадзе слядоў не астаецца і нават савіныя вочы аказаліся-б сляпымі ў гэтай цемры.

Раку сціскала сцяна высокіх зубчатых скал; адна з кручаў схілялася над чаўном. На скалах узвышаліся высокія дрэвы, якія, здавалася, штомінуту былі гатовы зваліцца ў прорву. Усё было чорным пад гэтымі скаламі і дрэвамі, абрысы якіх няясна вырысоўваліся на фоне цёмнасіняга, усыпанага зоркамі неба. Рака рабіла тут лукавіну, а наперадзе, і як відаць, недалёка, вада нібы ўзбіралася да неба і спадала ў глыбокія пячоры, з якіх даносіўся грозны гул і напаўняў вячэрняе паветра.

Коні былі прывязаны да рэдкіх кустоў, якія раслі ў шчылінах каменняў; яны стаялі ў вадзе, і ім даводзілася прабыць цэлую ноч у гэтым месцы.

Сакалінае Вока прапанаваў Дункану і яго спадарожнікам сесці ў насавую частку чаўна, сам-жа