Старонка:Апошні з магікан.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

туліліся адна да адной, а рука Хейварда сама сабой лягла на адзін з пісталетаў, вынятых з кабур; ён стаў паміж дзяўчатамі і цёмнай сцяной лесу.

Індзейцы, узяўшы за павады напалоханых коней, якія ўпіраліся, увялі іх у раку.

Недалёка ад берагу магікане павярнулі коней і хутка схаваліся над навіслымі берагамі, пусціўшы нараганзетаў супроць цячэння. Між тым разведчык вывеў берасцяны човен з патаемнага месца, дзе ён быў схаваны пад галінамі нізкіх кустоў, якія дакраналіся да струменяў ракі, і моўчкі, жэстам, прапанаваў маладым дзяўчатам сесці ў гэтую лодку.

Яны падпарадкваліся без ваганняў, палахліва азіраючыся на згусцелы змрок, які цяпер, нібы цёмная агарожа, лёг удоўж берагоў патока.

Ледзь толькі Кора і Аліса апынуліся ў лодцы, разведчык прапанаваў Хейварду ўвайсці ў ваду і патрымаць адзін край кволага чаўна, а сам узяўся за яго з другога боку. Такім чынам яны некаторы час, цягнулі човен па вадзе. Услед за імі ішоў сумны і невясёлы гаспадар забітага жарабяці. Цішыня вечара парушалася толькі цурчаннем вады, якая весела разбівалася аб човен і аб ногі асцярожна ступаўшых людзей. Хейвард даў разведчыку волю дзейнічаць, і той, па меры патрэбы, то набліжаў човен да берагу, то аддаляў, пазбягаючы тырчэўшых з вады каменняў або вадаваротаў; кожны яго рух даказваў, як добра ведаў ён выбраны шлях. Цераз некаторыя прамежкі часу Сакалінае Вока спыняўся; тады сярод поў-