Старонка:Апошні з магікан.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так, так, гэта ашукае іх, вядома… Чынгачгук, што гэта шамаціць у кустах?

— Жарабя.

— Вось яго давядзецца забіць, — сказаў паляўнічы і працягнуў руку да холкі маладзенькага стварэння, якое шпарка адскочыла ўбок. — Ункас, твае стрэлы!

— Пачакайце, — сказаў гаспадар асуджанага на смерць жарабяці; не звяртаючы ўвагі на шэпт астатніх, ён голасна прамовіў гэтыя словы. — Пакіньце жыццё жарабяці маёй Мірыям. Гэта прыгожы патомак вернага каня, і яно нікому не робіць зла.

— Калі людзі змагаюцца за сваё жыццё, нават уласныя іх субраты значаць для іх не больш, чым лясныя зверы. Калі вы скажаце хоць адно слова, я аддам вас у рукі макуасаў. Пусці стралу, Ункас, трэба спяшацца, пакуль не позна.

Глухі, пагражаючы голас яшчэ не змоўк, калі раненае жарабя ўскінулася на дыбкі, потым павалілася на калені пярэдніх ног, і Чынгачгук хутчэй за думку разануў нажом па яго горле і спіхнуў сваю афяру ў раку; жарабя паплыло ўніз па цячэнню. Гэты ўчынак, відавочна, бязлітасны, але па сутнасці выкліканы крайняй неабходнасцю, напоўніў душы падарожнікаў смуткам.

Усё, што адбывалася, здавалася падарожнікам прадвяшчаннем небяспекі, і пачуццё гэтае яшчэ ўзмацнялася пры выглядзе спакойнай, але непахіснай рашымасці, што была ў кожным руху паляўнічага і магікан. Кора і Аліса, дрыжучы, пры-