Старонка:Апошні з магікан.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стогны раненых, то вясёлыя крыкі храбрай і бесклапотнай моладзі, якая спяшалася адпачыць.

Іменна на гэтай арэне крывавых войнаў разгортваліся падзеі, пра якія мы паспрабуем расказаць. Наша апавяданне адносіцца да часу трэцяга года вайны паміж Францыяй і Англіяй, што змагаліся з-за ўлады над краінай, якую не было суджана ўтрымаць у сваіх руках ні таму, ні другому боку.

Войскі англічан былі разбіты жменькай французаў і індзейцаў; дзякуючы гэтаму нечаканаму паражэнню большая частка граніцы асталася без аховы. І вось пасля сапраўдных няшчасцяў вырасла шмат мнімых, уяўляемых небяспек. У кожным подыху ветру, што даносіўся з бязмежных лясоў, напалоханым пасяленцам здаваліся дзікія крыкі і злавеснае выццё дзікуноў.

Пад уплывам страху небяспека надзвычай павялічвалася; разважнасць не мела сілы змагацца з устрывожаным уяўленнем. Нават самыя смелыя, упэўненыя ў сабе, энергічныя людзі пачалі сумнявацца ў спрыяльным для іх сканчэнні барацьбы; лік баязліўцаў і маладушных надзвычай павялічваўся; яны ўяўлялі сабе, што ў недалёкай будучыні ўсе амерыканскія ўладанні Англіі пяройдуць да французаў або будуць спустошаны індзейскімі плямёнамі — саюзнікамі Францыі.

Таму вось, калі ў англійскай крэпасці, што ўзвышалася ў паўднёвай частцы пласкагор’я паміж Гудзонам і азёрамі, былі атрыманы весткі пра з’яўленне каля Шамплена маркіза Манкальма і дасужыя балбатуны дадалі, што гэты генерал ідзе з атрадам, «у якім салдат — як лісця ў лесе», страш-