Старонка:Апошні з магікан.pdf/496

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скуры па прыродзе, і, быць можа, бліжэй табе па крыві, але, калі я забудуся калі-небудзь на юнака, які так часта змагаўся ў бітвах побач са мною і спакойна спаў каля мяне, няхай той, хто стварыў нас усіх, якога-б колеру мы ні былі, забудзецца на мяне! Хлопчык пакінуў нас, але ты не адзінокі, Сагамор!

Чынгачгук схапіў руку, якую працягнуў разведчык у палкім парыве цераз толькі што засыпаную магілу Ункаса, і ў гэтай прыяцельскай позе абодва схілілі галовы. Гарачыя слёзы капалі на зямлю, паліваючы магілу Ункаса, нібы кроплі падаючага дажджу.

Сярод цішыні, выкліканай такім выбухам пачуццяў двух самых славутых воінаў гэтай краіны, Таменунд узвысіў свой голас.

— Досыць, — сказаў ён. — Ідзіце, дзеці ленапаў, гнеў Маніта яшчэ не скончыўся. Навошта аставацца Таменунду? — Бледнатварыя — уладары зямлі, а час чырвонаскурых яшчэ не вярнуўся. Мой дзень быў занадта доўгім. На зары майго жыцця я бачыў сыноў Унаміс шчаслівымі і моцнымі; а цяпер у канцы маіх дзён, дажыў да таго, што бачыў смерць апошняга воіна з мудрага племені магікан.


Рэдактар перакладу Парамонаў
Тэхрэдактар І. Мілешка


Карэктар Касцюковіч


Здана ў друкарню 26/XII—37 г. Падпісана да друку 5/V—38 г.
Аб‘ём 15½ друкав. аркушаў. Папера 84×108¹/32.
Знакаў у друкав. аркушы 49.152. Тыраж 7000 экз.
Зак. № 1956. Галоўлітбел № 3483.

Друкарня імя Сталіна, Менск, Дом Друку.