Старонка:Апошні з магікан.pdf/491

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы, маладыя жанчыны, добра зрабілі, — сказаў ён, — душа бледнатварага не патрабуе ні яды, ні адзення… Я бачу, — дадаў ён зірнуўшы на Давіда, які адкрываў сваю кнігу, як відаць, рыхтуючыся заспяваць якую-небудзь свяшчэнную песню, — што той, хто лепш за мяне ведае хрысціянскія звычаі, збіраецца сказаць сваё слова.

Жанчыны скромна адышлі ўбок і з галоўных дзейных асоб ператварыліся ў пакорных, уважлівых глядачак сцэны, якая адбывалася перад імі. Увесь час, пакуль Давід выказваў свае набожныя пачуцці, у іх не вырвалася ні аднаго жэста здзіўлення, ні аднаго нецярплівага позірку. Яны слухалі, як быццам разумеючы значэнне чужых для іх слоў і пачуццё глыбокага смутку, якое павінны былі выказваць гэтыя словы.