Старонка:Апошні з магікан.pdf/489

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віўшы яго ў песнях і прамовах, зноў надышла глыбокая, суровая цішыня.

Тады ў паветры пачуўся нейкі ціхі гук, падобны да стрыманага акампанементу далёкай музыкі, такі ціхі што нельга было нават разабраць, адкуль ён даносіўся. За ім пачуліся другія гукі, паступова павышаючыся, пакуль да слуху прысутных не данесліся спачатку працяглыя ўсклікі з частым паўтарэннем іх, а затым і словы. Па раскрытых губах Чынгачгука можна было здагадацца, што гэта яго песня — песня бацькі. Хоць ні адзін позірк не накіраваўся на яго, але па тым, як усе прысутныя ўзнялі галовы, прыслухоўваючыся, было ясна, што яны лавілі гэтыя гукі таксама-ж уважліва, як слухалі самога Таменунда. Але дарэмна яны прыслухоўваліся. Гукі, якія толькі што ўзмацніліся настолькі, што можна было разабраць словы, пачалі зноў слабець і дрыжаць, нібы іх адносіла подыхам ветру. Губы Сагамора стуліліся, і ён змоўк. Дэлавары, зразумеўшы, што іх друг не здолее перамагчы сілай волі свае пачуцці, пакінулі прыслухоўвацца і з прыроджанай далікатнасцю звярнулі сваю ўвагу на пахаванне дзяўчыны-чужаземкі.

Адзін з старэйшых правадыроў зрабіў знак жанчынам. Дзяўчаты паднялі цела Коры на галовы і пайшлі павольнымі, мернымі крокамі, спяваючы новую жаласную песню, якая ўслаўляла нябожчыцу. Гамут, які ўвесь час уважліва сачыў за абрадамі, цяпер нахіліўся да бацькі дзяўчыны, які знаходзіўся ў непрытомнасці, і шапнуў яму:

— Яны нясуць цела твайго дзіцяці; ці не пайсці