Старонка:Апошні з магікан.pdf/485

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён гаварыў у апошні раз са сваім племем, прайшоў цэлы век.

— Людзі ленапаў! — сказаў ён глухім голасам. — Твар Маніта скрыўся за хмарай! Вочы яго не глядзяць на нас; вушы затулены; язык не дае адказу. Вы не бачыце яго; але кара яго перад вамі. Рас- крыйце вашыя сэрцы, і няхай душы вашы не гавораць маны. Людзі ленапаў! Твар Маніта скрыты за хмарамі!

За гэтымі простымі, але страшнымі словамі надышла глыбокая цішыня. Нават нежыццёвы Ункас здаваўся жывой істотай у параўнанні з нерухомым натоўпам, які акружаў яго. Але калі пасту-