Старонка:Апошні з магікан.pdf/484

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

касці яго грудзі; але вочы яго былі нерухомымі і нежыццёвымі.

Перад трупам сядзеў Чынгачгук, без зброі, без упрыгожанняў, — з адным толькі сінім сымбалем яго племя, незабыўна адзначаным на яго грудзях. З таго часу, як сабраліся ўсе яго супляменнікі, магікан не адводзіў пільнага позірку з халоднага, нежыццёвага твара свайго сына.

Паблізу стаяў разведчык у задумлівай позе, абапіраючыся на сваю фатальную зброю помсты. Таменунд, якога падтрымлівалі старэйшыны яго племя, сядзеў на ўзвышшы, адкуль мог глядзець на маўклівы, сумны сход свайго племя.

Збоку ад натоўпу стаяў воін у чужаземнай форме; за ім быў відзён яго баявы конь, які знаходзіўся ў цэнтры коннікаў, напэўна, падрыхтаваных накіравацца ў далёкае падарожжа. Па адзенню воіна відаць было, што ён займаў важную пасаду пры губернатары Канады. Відавочна, ён з’явіўся вельмі позна, каб выканаць дадзенае яму даручэнне, — прымірыць палкіх праціўнікаў, — і цяпер прысутнічаў маўклівым сведкам пры выніках бітвы, якой яму не ўдалося адхіліць.

Дзень набліжаўся ўжо к поўдню, а між тым натоўп усё яшчэ быў у стане той-жа цяжкай маўклівасці. Часам прарываўся ціхі, заглушаны плач; але ў натоўпе не заўважалася ніякага руху. Толькі часамі ўставаў хто-небудзь, каб прынесці простыя, чуллівыя афяры ў памяць памёршага.

Нарэшце, дэлаварскі мудрэц працягнуў руку і ўстаў, абапіраючыся на плечы сваіх таварышоў. Ён здаваўся вельмі слабым, нібы з таго часу, як