Старонка:Апошні з магікан.pdf/481

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліся да тых, хто змагаўся ў даліне на адлегласці тысячы футаў ніжэй кручы. У адказ на гэты крык пачуўся другі, які вылецеў з вуснаў разведчыка. Яго высокая фігура шпарка набліжалася да дзікуна; ён пераскокваў цераз небяспечныя кручы такімі вялікімі, смелымі скачкамі, нібы меў здольнасць рухацца ў паветры. Але калі паляўнічы дабраўся да месца жахлівага забойства, ён знайшоў там ужо толькі мёртвыя целы.

Разведчык зірнуў мімаходам на афяры і потым паглядзеў на перашкоды, якія павінны былі сустрэцца пры ўздыме. На самай верхавіне гары, на краі страшэннай кручы, стаяла нейкая фігура з узнятымі рукамі, у страшнай, пагражаючай позе. Сакалінае Вока не стаў разглядаць твара гэтага чалавека, але ўскінуў стрэльбу і прыцэліўся; раптам з верхавіны гары на галаву аднаго з бегляцоў зваліўся камень, і затым паказаўся гнеўны твар сумленнага Гамута. З шчыліны гары паказаўся Магуа. Спакойна і раўнадушна ён пераступіў цераз труп апошняга з сваіх таварышоў, пераскочыў цераз другую шырокую шчыліну і падняўся на гару, туды, дзе яго не магла дастаць рука Давіда. Яму аставалася зрабіць толькі адзін скачок, каб выратавацца. Але перш чым скочыць, гурон спыніўся і, пагражаючы кулаком у бок разведчыка, крыкнуў:

— Бледнатварыя — сабакі! Дэлавары — баязлівыя жанчыны! Магуа пакідае іх на гарах у здабычу крумкачам!

Ён хрыпла рассмяўся, зрабіў неймаверна адважны скачок і сарваўся, паспеўшы ўсё-ж уха-