Старонка:Апошні з магікан.pdf/480

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але Кора не звяртала на яго ніякай увагі. Гурон задрыжэў і высока занёс руку з нажом, але апусціў яе збянтэжаны, не ведаючы што рабіць. Пасля нядоўгіх ваганняў ён зноў падняў клінок, але якраз у гэты час над яго галавой прагучэў праразлівы крык, і Ункас, саскочыўшы са страшнай вышыні на край кручы, зваліўся паміж імі. Магуа адступіў, але адзін з яго спадарожнікаў скарыстаў гэты момант і ўсадзіў свой нож у грудзі Коры.

Гурон кінуўся, нібы тыгра, на зняважыўшага яго супляменніка, але цела Ункаса, якое павалілася паміж імі, раздзяліла барацьбітоў. Магуа, звар’яцелы ад забойства, якое адбылося на яго вачах, усадзіў нож у спіну, ляжаўшага дэлавара, выгукнуўшы пры гэтым нечалавечы крык. Але Ункас, ускочыўшы на ногі, кінуўся на забойцу Коры і кінуў яго мёртвым да сваіх ног намаганнем, на якое пайшлі яго апошнія сілы. Потым суровым няўмольным позіркам ён паглядзеў на гурона, і яго вочы выказалі ўсё, што ён зрабіў-бы з ім, калі-б сіла не пакінула яго. Магуа схапіў бяссільную руку дэлавара і ўсадзіў яму нож у грудзі тры разы запар, перш чым Ункас, які ўвесь час глядзеў на яго позіркам, поўным бязмежнай пагарды, не зваліўся мёртвым да яго ног.

— Злітуйся, злітуйся, гурон! — крычаў зверху Хейвард; ён амаль задыхаўся ад жаху. — Пашкадуй яго, і цябе пашкадуюць!

Пабеданосца Магуа ўзмахнуў акрываўленым нажом і выгукнуў крык, поўны дзікай, лютай радасці і трыумфа, такі моцны, што яго гукі данес-