Старонка:Апошні з магікан.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наеш сваё абяцанне. Я таксама павінен аддзякаваць табе. Дык вось, прыляж, дай адпачынак стомленаму целу, вазьмі сваю сумку і падмацуйся. Мы нядоўга будзем тут; не будзем-жа траціць кароткіх хвілін прывалу і спрачацца, як бязглуздыя жанчыны. Калі дзяўчаты адпачнуць, мы зноў рушым у дарогу.

— Бледнатварыя ператвараюць сябе ў пакорлівых сабак белых жанчын, — прамармытаў індзеец. — Калі жанчынам хочацца есці, белыя воіны пакорна кідаюць свае тамагаукі, каб выканаць жаданне гультаек.

— Што кажаш ты, Лісіца?

— Я кажу: «Добра».

Праніклівы позірк індзейца быў прыкаваны да твара маёра, але калі Хейвард таксама глянуў на Магуа, скараход вельмі хутка адвёў вочы ўбок, сеў на зямлю, асцярожна і павольна азірнуўся, і, нарэшце, выняў з сумкі рэшткі яды.

— Вельмі добра, — гаварыў далей Дункан. — Яда падмацуе ў Хітрай Лісіцы сілы, павялічыць праніклівасць Магуа, і ён раніцай знойдзе сцежку.

Дункан на момант змоўк, пачуўшы трэск пераламіўшайся сухой галінкі і шолах лісця ў суседніх кустах, але вельмі хутка справіўся з сабой і казаў далей:

— Нам патрэбна выйсці да ўсходу сонца, а то мы, бадай, сустрэнем Манкальма, і ён перагародзіць нам дарогу ў крэпасць.

Паднятая рука Магуа застыла, і, хоць яго вочы не адрываліся ад зямлі, ён павярнуў галаву; яго