Старонка:Апошні з магікан.pdf/476

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Магуа, не гледзячы на гарачы ўдзел, які ён прымаў у бітве, аставаўся непашкоджаным. Калі хітры правадыр заўважыў, што ўсе яго таварышы забітыя, ён крыкнуў з пачуццём гневу і роспачы і пакінуў поле бою з двума сваімі сябрамі, адзінымі, што ўцалелі ў бітве.

Ункас кінуўся за ім; Сакалінае Вока, Хейвард і Давід беглі ўслед за маладым правадыром. Разведчык рабіў усё, што мог, выставіўшы наперад дула сваёй стрэльбы і абараняючы ім сябра, нібы зачараваным шчытом. Магуа зрабіў быў апошнюю спробу адпомсціць за ўсе свае страты; потым, адмовіўшыся ад гэтага намеру, адным скачком знік у гушчары. Ворагі яго паследавалі за ім і неспадзявана праслізнулі ў вядомую ўжо чытачу пячору. Сакалінае Вока радасна заявіў, што цяпер перамога ў іх руках. Праследавальнікі кінуліся ў доўгі, вузкі праход якраз своечасова, каб убачыць фігуры уцякаўшых гуронаў. Лямант жанчын і плач дзяцей, сотні напалоханых галасоў гучэлі пад гулкім скляпеннем. Уся пячора пры цмяным, няверным святле здавалася нейкім прыдзвер’ем пекла.

Ункас не зводзіў вачэй з правадыра гуронаў, як быццам толькі ён адзін на свеце існаваў для яго. Хейвард і разведчык беглі за ім па пятах, хвалюемыя, хоць, магчыма, у меншай меры, агульным з ім пачуццём. Шлях іх у цёмных, змрочных праходах рабіўся ўсё больш заблытаным; фігуры воінаў, якія ўцякалі, паказваліся радзей і з меншай яснасцю. Адзін момант сябры думалі, што згубілі след гуронаў, як раптам нечая белая су-