Старонка:Апошні з магікан.pdf/474

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтым пасту толькі для таго, каб назіраць за ходам бою.

— Дэлавару пара ўдарыць на ворага! — сказаў Дункан.

— Не, не яшчэ, — адказаў разведчык. — Калі дэлавар пачуе, што блізка сябры, ён дасць ім сігнал, што знаходзіцца тут. Глядзіце, глядзіце, нягоднікі збіліся ў адну кучу вунь пад тымі хвоямі, нібы пчолы, якія вярнуліся пасля палёту. Божа ты мой! Ды ўсякая жанчына магла-б усадзіць кулю ў такі клубок праклятых мінгаў!

У гэтую хвіліну пачуўся баявы кліч, і з дзесятак гуронаў зваліліся ад залпу, які даў Чынгачтук і яго атрад. У адказ на гэты залп з лесу данёсся другі баявы кліч, і ў паветры пачулася моцнае выццё, нібы тысяча галасоў злілася ў гэтым гуку. Гуроны дрогнулі, рады іх раскалоліся, і Ункас на чале сотні воінаў прарваўся з лесу праз гэтую прабоіну.

Малады воін махнуў рукамі ўправа і ўлева, паказваючы на ворага сваім воінам. Разбітыя гуроны кінуліся зноў у лясы, праследуемыя нёсшымі перамогу воінамі племя ленапаў. Прайшло не больш мінуты, а гукі ўжо заміралі ў розных напрамках і паступова губляліся ў лесе. Але адна маленькая кучка гуронаў, якая, як відаць, не жадала шукаць прыкрыцця, павольна, з хмурым выглядам, як і раней, падымалася па касагору, толькі што пакінутаму Чынгачгукам і яго атрадам. Магуа выдзяляўся ў гэтай групе сваім лютым тварам і высокамернымі, уладарнымі рухамі.