Старонка:Апошні з магікан.pdf/473

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адсюль, бадай, крыху карысці мы прынясём нашым сябрам.

— Гуроны павернуць у цясніну, дзе лес гусцейшы, — сказаў разведчык, — і тады мы спынімся якраз з фланга. Ідзі, Сагамор, ты ледзь паспееш у час, каб выгукнуць ваенны кліч і павесці сваіх маладых воінаў. Я астануся тут. Ты ведаеш мяне, магікан, — ні адзін гурон не падыйдзе да цябе з тылу без таго, каб «аленебой» не папярэдзіў цябе аб гэтым.

Індзейскі правадыр спыніўся на хвіліну, назіраючы за бітвай; абодва атрады паступова падымаліся ўсё вышэй па абрыву — верны знак, што дэлавары атрымлівалі перамогу. Ён не пакінуў свайго паста да таго часу, пакуль не пераканаўся ў тым, што блізка і сябры і ворагі, да таго часу, пакуль кулі дэлавараў не пачалі стукаць па зямлі, нібы град перад навальніцай. Сакалінае Вока і яго тры таварышы адышлі на некалькі крокаў і сталі пад дрэвы, чакаючы выніку бітвы.

Хутка стрэлы пакінулі трывожыць рэха ў лесе; здавалася, яны чуліся ўжо на адкрытай мясцовасці. Потым на краі лесу пачалі паказвацца воіны, адзін за адным; дайшоўшы да прагаліны, яны сабіраліся ўсе разам, як быццам рыхтаваліся даць тут апошні адпор. Да іх далучалася ўсё больш і больш воінаў, і хутка ўтварылася суцэльная лінія цёмных фігур. Хейвард адчуваў вялікую нецярплівасць і трывожна паглядваў на Чынгачгука. Правадыр усё яшчэ сядзеў на кручы і сачыў за бітвай з такім выглядам, нібы ён знаходзіўся на