Старонка:Апошні з магікан.pdf/463

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

колькасці, што разважлівасць раіла-б вам вярнуцца назад.

Ункас кінуў позірк на рад дрэў, якія прыкрывалі яго воінаў, і прамовіў:

— Магуа?

— Сярод іх. Ён прывёў дзяўчыну, якая жыла з дэлаварамі, і пакінуў яе ў пячоры, а сам нібы шалёны воўк, стаў на чале сваіх дзікуноў. Не ведаю, што магло так моцна раз’юшыць яго.

— Вы кажаце, што ён пакінуў яе ў пячоры? — перабіў яго Хейвард. — Добра, што мы ведаем, дзе яна знаходзіцца. Ці не можна зрабіць чаго-небудзь, каб вызваліць яе безадкладна?

Ункас запытальна зірнуў на разведчыка.

— Што скажа Сакалінае Вока? — запытаў ён.

— Дайце мне дваццаць узброеных людзей, і я пайду направа ўдоўж берагу ракі, міма хацін баброў, і далучуся да Сагамора і палкоўніка. Адтуль вы пачуеце наш баявы кліч; пры такім ветры яго лёгка пачуць на адлегласці мілі. Тады, Ункас, нанясі ўдар ворагу з фронта; калі яны падыйдуць да нас на адлегласць стрэлу, мы нанясем ім такі ўдар, што лінія іх войск пагнецца, як ясянёвы лук. Пасля гэтага мы возьмем іх паселішча і выведзем дзяўчыну з пячоры. Затым можна будзе пакончыць з гуронамі, або, па спосабу белых людзей, даць бой і перамагчы іх, або на індзейскі манер, дзейнічаць засадамі і пад прыкрыццём. Можа ў гэтым плане нехапае вучонасці, маёр, але з адвагай і цярпеннем яго можна будзе выканаць.

— Мне вельмі падабаецца гэты план, — сказаў Дункан, разумеючы, што вызваленне Коры было