Старонка:Апошні з магікан.pdf/462

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

радаць такія гукі); ён чуў раз гэтыя гукі і, значыцца, адразу здагадаўся, хто можа перадаваць іх. Небарака, здавалася, адчуў вялікае аблягчэнне. Ён пайшоў у напрамку, адкуль чуўся голас, — задача для яго такая-ж цяжкая, як калі-б яму прышлося ісці насустрач артылерыйскай батарэі, — і хутка знайшоў спевака, які схаваўся.

— Хацеў-бы я ведаць, што думаюць гуроны, — са смехам прамовіў разведчык, беручы за руку таварыша і адводзячы яго далей. — Калі нягоднікі паблізу і чулі мяне, то, напэўна, скажуць, што тут два вар’яты замест аднаго. Але тут нам няма чаго трывожыцца, — сказаў ён, паказваючы на Ункаса і яго спадарожнікаў. — Цяпер раскажыце нам пра ўсе замыслы мінгаў на чыстай англійскай мове, без усякага віску.

Давід у маўклівым здзіўленні глядзеў на акружаўшых яго правадыроў лютага, дзікага выгляду; але прысутнасць знаёмых асоб супакоіла яго, ён неўзабаве авалодаў сабой настолькі, што мог даць разумны адказ.

— Язычнікі вышлі ў вялікай колькасці, — сказаў Давід, — і, баюся, з дрэннымі намерамі. За апошні час у іх жыллі чулася выццё і паганыя крыкі радасці. Па праўдзе кажучы, ад усяго гэтага я ўцёк, накіроўваючыся да дэлавараў шукаць міру.

— Твае вушы мала выйгралі-б ад перамены, калі-б ты быў шпарчэйшы на нагу, — з некаторай сухасцю заўважыў разведчык. — Але кінем гэта: дзе-ж гуроны?

— Яны хаваюцца ў гэтым лесе, у засадзе, якраз паміж гэтым месцам і сваім паселішчам, і ў такой