Старонка:Апошні з магікан.pdf/461

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трэбна, а вось жыццё, калі толькі язык яго здольны на што-небудзь іншае, апрача спеваў, можа быць карысным для нашых мэт. Калі гукі не страцілі сваёй сілы над ім, то я хутка паразмаўляю з гэтым сумленным хлапцом голасам значна больш прыемным, чым гутарка майго «аленебоя».

Сказаўшы гэта, Сакалінае Вока паклаў стрэльбу ўбок і папоўз сярод кустоў. Калі ён апынуўся на такой адлегласці, што Давід мог пачуць яго, ён паспрабаваў тыя музычныя практыкаванні, якія прарабляў з такім поспехам і блескам у лагеры гуронаў. Нельга было ашукаць тонкага слуху Гамута (ды, па праўдзе кажучы, цяжка было каму-небудзь іншаму, апрача Сакалінага Вока, пе-