Старонка:Апошні з магікан.pdf/460

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

воінаў на прыступ і, такім чынам, у першай сутычцы вырашыў-бы вынік барацьбы; але такі спосаб дзеянняў супярэчыў усім звычаям яго супляменнікаў. Таму ён захоўваў асцярожнасць, хоць гэта яму зусім не падабалася.

Нарада працягвалася ўжо некаторы час без усякага выніку, калі з таго боку, дзе знаходзіліся ворагі, паказалася фігура адзінокага чалавека. Ён ішоў вельмі шпарка; можна было падумаць, што ён з’яўляўся пасланцом, якога накіравалі ворагі для мірных перагавораў. Аднак, калі незнаёмы быў на адлегласці ярдаў ста ад густых дрэў, пад ценем якіх адбывалася нарада правадыроў дэлавараў, ён пайшоў цішэй, як відаць, у нерашучасці, куды ісці, і, нарэшце, спыніўся. Цяпер вочы ўсіх накіраваліся на Ункаса, нібы чакаючы яго распараджэнняў.

— Сакалінае Вока, — ціха сказаў малады правадыр, — ён ніколі не будзе больш гаварыць з гуронамі.

— Апошняя хвіліна надышла для яго, — лаканічна сказаў разведчык, прасоўваючы доўгі ствол сваёй стрэльбы скрозь лісцё і прыцэльваючыся для фатальнага стрэлу. Але замест таго, каб спусціць курок, ён апусціў дула і рассмяяўся сваім бязгучным смехам. — Я вось, грэшны, палічыў гэтага няшчаснага за мінга! — сказаў ён. — Толькі калі стаў прыглядацца, шукаючы ў яго між рэбраў мясцінкі, куды можна было-б усадзіць кулю, я раптам, — ці паверыш, Ункас? — я раптам убачыў інструмент музыканта! Ды гэта-ж ніхто іншы, як той, каго называюць Гамутам. Смерць яго нікому не па-