Старонка:Апошні з магікан.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліся гадзіны, у якія дзікуны ўчынялі свае крывавыя помсты або варожасці. Гэтая трывога прымусіла Хейварда адыйсці ад Сакалінага Вока. Разведчык зараз-жа пачаў вельмі ажыўленую і гучную гутарку са спеваком, які так бесцырамонна далучыўся да маленькай кампаніі. Праязджаючы каля маладых дзяўчат, Дункан сказаў ім некалькі падбадзёрваючых слоў і са здавальненнем заўважыў, што яны бадзёрыя, не гледзячы на стомленасць, і што прыпынак не ўстрывожыў іх. Сказаўшы Коры і Алісе, што яму патрэбна перагаварыць з індзейцам пра далейшую дарогу, Хейвард прышпорыў свайго каня і зноў нацягнуў павады, калі благародная жывёла апынулася на адлегласці некалькіх ярдаў ад Магуа, які ўсё яшчэ стаяў каля дрэва.

— Вось бачыш, Магуа, — пачаў Хейвард, стараючыся гаварыць спакойным і таварыскім тонам, — надыходзіць ноч, а да форта Уільям-Генры не бліжэй, чым было, калі пры ўзыходзе сонца мы выходзілі з лагера генерала Вэба. Ты збіўся з дарогі, ды і я памыліўся. На шчасце, мы сустрэлі паляўнічага — чуеш, ён размаўляе са спеваком, — паляўнічага, які ведае ўсе аленевыя сцежкі, усе дарожкі глухога лесу і абяцае завесці нас у такое месца, дзе мы смела можам адпачыць да наступнай раніцы.

Бліскучыя вочы індзейца пранізвалі твар Хейварда, і ён запытаў на ламанай англійскай мове:

— Ён адзін?

— Адзін? — з лёгкім ваганнем паўтарыў Дункан з цяжкасцю прымушаючы сябе сказаць ня-