Старонка:Апошні з магікан.pdf/459

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыў-бы ў больш спакойны час. Але гэты подвіг паказаў дэлаварам пазіцыю ворагаў і іх намеры. Зараз-жа быў пасланы атрад воінаў, каб выгнаць схаваных гуронаў. Задача гэтая была хутка выканана, бо гуроны адступілі самі, убачыўшы, што яны выкрытыя. Дэлавары праследавалі іх на даволі далёкай адлегласці ад лагера і затым спыніліся, чакаючы распараджэнняў, з боязні трапіць у засаду. Абодва атрады прытаіліся, і ў лясах надышла глыбокая цішыня яснай летняй раніцы.

Спакойны з выгляду Ункас сабраў правадыроў і раздзяліў паміж імі сваю ўладу. Ён зарэкамендаваў разведчыка, як выпрабаванага воіна, і даручыў яму ўзначальваць атрад у дваццаць чалавек. Ункас растлумачыў дэлаварам пасаду, якую займаў Хейвард у войсках інгізаў, і затым прапанаваў афіцэру заняць такую-ж пасаду ў яго атрадзе. Але Дункан адмовіўся ад гэтага прызначэння, сказаўшы, што хоча служыць валанцёрам пад камандай разведчыка. Затым малады магікан прызначыў розных туземных правадыроў на адказныя пасты і, паколькі часу асталося мала, даў загад выступаць. Больш двухсот чалавек падначаліліся яму моўчкі, але ахвотна.

Яны ўвайшлі ў лес зусім бесперашкодна; не сустрэўшы ніякіх жывых істот, яны дайшлі да месц, дзе знаходзіліся іх уласныя разведчыкі. У гэтым месцы Ункас загадаў спыніцца, і правадыры сабраліся на нараду. Тут прапаноўваліся розныя планы, але ні адзін з іх не адпавядаў жаданням палкага кіраўніка. Калі-б Ункас пайшоў насустрач сваім схільнасцям, ён безадкладна павёў-бы сваіх