Старонка:Апошні з магікан.pdf/458

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да славутага паляўнічага, які даручыў яму такую ганаровую справу.

Не гледзячы на вялікую цікавасць, якую праяўляў Сакалінае Вока да лёсу свайго пасланца, ён узяў «аленебой» са здавальненнем, прымусіўшым яго на час забыць пра ўсё на свеце. Ён уважліва агледзеў стрэльбу, разоў дзесяць-пятнаццаць спускаў і ўзводзіў курок, пераканаўся ў спраўнасці замка і тады толькі павярнуўся да хлопчыка і вельмі ласкава запытаў, ці не ранены ён. Хлопчык горда зірнуў яму ў твар, але нічога не адказаў.

— Ага! Я бачу, машэннікі садралі табе скуру на руцэ, хлапец! — сказаў разведчык, узяўшы руку цярплівага хлопчыка. — Прыкладзі да раны расцёртае альховае лісцё, і ўсё пройдзе. А пакуль што я перавяжу табе руку знакам адрознення. Рана ты пачаў рамяство воіна, мой храбры хлопчык, і, напэўна, панясеш мноства ганаровых шрамаў з сабой у магілу. Я ведаю многіх людзей, якія знімалі скальпы, а не могуць паказаць такіх знакаў. Ну, ідзі, — дадаў Сакалінае Вока, перавязаўшы рану, — ты будзеш правадыром!

Хлопчык пайшоў, адчуваючы больш ганарлівага задавальнення ад сцякаўшай крыві, чым любы царадворац мог-бы ганарыцца сваёй шаўковай істужкай, і вярнуўся да сваіх равеснікаў, выклікаючы агульную зайздрасць.

Усе былі так заклапочаны ў гэтую хвіліну, што адважны ўчынак хлопчыка не прыцягнуў да сябе той увагі і не выклікаў той пахвалы, якіх заслу-