Старонка:Апошні з магікан.pdf/456

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мельком позірк на воінаў, якія сабраліся вакол Ункаса; пераканаўшыся ў тым, што моцная натура маладога правадыра пацягнула за сабой усіх, хто быў здольным змагацца, разведчык усміхнуўся. Потым ён паслаў хлопчыка-індзейца за сваім «аленебоем» і стрэльбай Ункаса. Падыходзячы да лагера дэлавараў, яны схавалі сваю зброю ў лесе на той выпадак, калі ім суджана будзе апынуцца ў палоне. Паслаўшы хлопчыка за сваёй каштоўнай стрэльбай, разведчык зрабіў гэта з уласцівай яму асцярожнасцю. Ён ведаў, што Магуа з’явіўся не адзін, ведаў, што шпіёны гурона сочаць за ўсімі рухамі сваіх новых ворагаў на ўсёй працягласці лесу. Таму яму самому было-б небяспечна пайсці за стрэльбай; усякаму воіну магла таксама пагражаць небяспека; але для хлопчыка пагрова для жыцця магла быць толькі ў тым выпадку, калі яго намер быў выкрыты. Калі Хейвард падышоў да Сакалінага Вока, разведчык спакойна чакаў звароту хлопчыка.

Між тым хлопчык з сэрцам, якое білася ад гордага ўсведамлення аказанага яму давер’я, поўны надзей і юнай ганарлівасці, з нядбайным выглядам прайшоў па прагаліне да лесу. Ён увайшоў у лес недалёка ад таго месца, дзе былі схаваны стрэльбы. Але як толькі лісце кустоў схавала яго цёмную фігуру, ён папоўз, нібы змяя, да жаданага скарбу. Ён меў поспех: цераз хвіліну ён ужо ляцеў з быстрынёй маланкі па вузкаму праходу, які акружаў падножжа тэрасы, на якой знаходзілася паселішча. У кожнай руцэ ў яго была стрэльба. Ён ужо дабег да скал і пераскокваў з адной на