Старонка:Апошні з магікан.pdf/455

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дрэва — трэска за трэскай, пакуль ад яго нічога не асталося, — адны толькі карэнні ў зямлі.

Як толькі Ункас усадзіў у дрэва свой тамагаук, ён вышаў з круга і ўзняў вочы на сонца, якое якраз падыходзіла да таго пункту, што азначаў канец перамір’я з гуронам. Выразным жэстам рукі ён паведаміў пра гэты факт, і ўзрушаны натоўп, спыніўшы мімічны вобраз вайны, з крыкамі ра- дасці пачаў рыхтавацца да небяспечнага паходу на ворага.

Выгляд лагера адразу змяніўся. Воіны, ужо ўзброеныя і ў баявой расфарбоўцы, зноў зрабіліся спакойнымі; здавалася, усякае моцнае праяўленне пачуцця было немагчыма для іх. Жанчыны высыпалі з хацін з песнямі, у якіх радасць і смутак мяшаліся так, што цяжка было вырашыць, якое пачуццё мае перавагу. Ніхто не аставаўся без справы. Хто нёс свае лепшыя рэчы, хто — дзяцей, хто вёў старых і хворых у лес, што рассцілаўся з аднаго боку гары. Туды-ж накіраваўся і Таменунд пасля кароткага, чуллівага спаткання з Ункасам; мудрэц разлучыўся з ім неахвотна, як бацька, які пакідае свайго даўно згубленага і толькі што знойдзенага сына. Дункан у гэты час адвёў Алісу ў бяспечнае месца і далучыўся да разведчыка. Выгляд яго твара паказваў, што і ён з прагнай нецярплівасцю чакае надыходзячай барацьбы.

Але Сакалінае Вока вельмі прызвычаіўся да баявога клічу і ваенных падрыхтаванняў туземцаў, каб выказваць якую-небудзь цікавасць да сцэны, якая адбывалася перад ім. Ён толькі кінуў