Старонка:Апошні з магікан.pdf/454

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты справядлівы!
У нябёсах, у воблаках, о! я бачу
Многа плям — многа цёмных, многа чырвоных, —
У нябёсах, о! я бачу
Многа хмар.
І ў лясах, і навакол, о, я чую
Енкі, працяглыя стогны і крык, —
У лясах, о! я чую
Моцны крык!
Маніта! Маніта! Маніта!
Я слабы — ты дужы — я бяссільны.
Маніта! Маніта!
Мне дапамажы!

|}

Тры разы паўтарыў Ункас гэтую песню і тры разы пратанцаваў вакол дрэва.

Калі першы раз ён прапеў свой заклік, адзін суровы паважаны правадыр ленапаў паследаваў яго прыкладу і заспяваў той-жа матыў, хоць з іншымі словамі. Воін за воінам далучаліся да танцуючых, і так усе воіны, найбольш вядомыя храбрасцю сярод сваіх супляменнікаў, прынялі удзел у скоках. Грозныя твары правадыроў здаваліся яшчэ больш страшнымі ад дзікага напеву, у якім зліваліся іх гартанныя галасы. Раптам Ункас глыбока ўсадзіў у дрэва свой тамагаук і выгукнуў крык, які мог быць названым яго асабістым баявым крыкам. Гэта азначала, што ён бярэ на сябе кіраўніцтва ў задуманым паходзе.

Сігнал узбудзіў усе страсці, якія былі скрытымі да гэтага часу ў дэлаварах. Каля сотні юнакоў, якіх стрымлівала да гэтата часу сарамлівасць, уласцівая іх узросту, шалёна кінуліся да ўяўляемай эмблемы ворага і пачалі расколваць