Старонка:Апошні з магікан.pdf/447

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Божа ўсемагутны, — ускрыкнуў Хейвард, у роспачы ўсплескваючы рукамі, — няўжо ты дапусціш гэта? Цябе, справядлівы Таменунд, малю аб літасці!

— Словы дэлавара сказаны, — адказаў стары, заплюшчваючы вочы і апускаючыся на сваё месца. — Мужчыны не гавораць двойчы.

— Вялікі правадыр робіць мудра і разважліва, не трацячы часу на паўтарэнне таго, што ўжо сказана, — сказаў Сакалінае Вока, робячы знак Хейварду, каб ён змоўк, — але кожны воін павінен у сваю чаргу добра абдумаць сваё рашэнне, перш чым усадзіць тамагаук у галаву свайго палоннага. Гурон, я не люблю цябе і, наогул, не магу сказаць, каб хто-небудзь з мінгаў бачыў спагадлівасць з майго боку. Можна смела дапусціць, што вайна скончыцца не хутка, і многа яшчэ вашых воінаў сустрэнецца са мной у лесе. Ну, дык разваж, каго ты лічыш за лепшае прывесці палонным у свой лагер — гэтую жанчыну або такога чалавека, як я?

— Няўжо Доўгі Карабін аддасць сваё жыццё за жанчыну? — у нерашучасці запытаў Магуа, які ўжо сабраўся ісці з лагера са сваёй афярай.

— Не, не, я гэтага не гаварыў, — адказаў Сакалінае Бока, адступаючы з належнай асцярожнасцю, бачачы прагнасць, з якой Магуа слухаў яго прапанову. — Гэта быў-бы вельмі няроўны абмен: аддаць воіна ў поўным росквіце гадоў і сіл за дзяўчыну, нават лепшую тут на граніцах. Я мог-бы згадзіцца пайсці на зімовыя кватэры цяпер-жа — па крайняй меры, за шэсць тыдняў да