Старонка:Апошні з магікан.pdf/443

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Доўгі Карабін! — ускрыкнуў Таменунд, расплюшчваючы вочы і сурова гледзячы на разведчыка. — Майму сыну не варта-б называць яго другам.

— Я называю другам таго, хто на справе паказвае сябе другам, — адказаў малады правадыр спакойна і цвёрда. — Калі дэлавары вітаюць Ункаса, то і Сакалінае Вока знаходзіцца сярод сяброў.

— Бледнатвары забіў многіх з маіх воінаў; яго імя славіцца ўдарамі, якія ён нанёс ленапам.

— Калі які-небудзь мінг нашаптаў гэта на вуха дэлаварам, то гэтым ён толькі даказаў, што ён — хлуслівая птушка, — сказаў разведчык.