Старонка:Апошні з магікан.pdf/441

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адважыўся адказваць; усе чакалі, затаіўшы дыханне, што адбудзецца далей. Ункас, які ўвесь час глядзеў на твар старога з любоўю і вялікай пашанай, адважыўся загаварыць.

— Чатыры воіны з роду Ункаса жылі і памерлі з таго часу, як друг Таменунд вадзіў свой народ на вайну, — сказаў ён. — Кроў Чарапахі была ў жылах многіх правадыроў, але ўсе яны вярнуліся ў зямлю, з якой прышлі, апрача Чынгачгука і яго сына.

— Гэта праўда… Гэта праўда… — заўважыў стары. Прамень успамінаў рассеяў яго забыццё. — Але мудрацы часта казалі, што два воіны даўняга роду жывуць яшчэ ў гарах інгізаў; чаму-ж так доўга пуставалі іх месцы ля вогнішча нарад дэлавараў?

Пры гэтых словах малады чалавек узняў сваю галаву, увесь час схіленую ў знак павагі да Таменунда; узвысіўшы голас так, каб яго чуў увесь натоўп, і як быццам хочучы раз назаўсёды растлумачыць спосаб дзеянняў сваёй сям’і, ён пачаў гутарку:

— Калісьці мы спалі там, дзе можна чуць гнеўны шум Салёнага возера. Тады мы былі правіцелямі і сагаморамі ўсёй краіны. Але калі ля кожнага ручая пачалі трапляцца бледнатварыя, мы пайшлі, услед за аленямі, назад да нашай роднай ракі. Дэлавараў не стала. Толькі нямногія з воінаў асталіся піць ваду любімай ракі. Тады продкі мае сказалі: «Тут мы будзем займацца паляваннем. Воды гэтай ракі бягуць у Салёнае возера. Калі мы пойдзем у бок заходзячага сонца,