Старонка:Апошні з магікан.pdf/433

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

старасці яснасцю ўспамінаў, — я стаяў на пясках марскога берагу і ўбачыў вялікую лодку з крыллямі, яна ішла ад усходзячага сонца.

— Не, не, я кажу не пра такі далёкі час, а пра літасць, якая была аказана нядаўна адным з маіх сваякоў твайму сваяку.

— Магчыма, гэта было тады, калі інгізы і галандцы змагаліся за месцы палявання дэлавараў? Тады Таменунд быў правадыром і ўпершыню пакінуў лук для маланкі бледнатварых…

— Не, не тады, — перапыніла яго Кора, — значна пазней, я кажу пра тое, што адбылося зусім нядаўна, можна сказаць, учора. Напэўна, ты не запамятаў гэтай справы.

— Толькі ўчора, — сказаў стары з чуллівым пафасам, — дзеці Ленапа былі ўладарамі свету. Рыбы Салёнага возера, птушкі і лясныя звяры прызнавалі іх сваімі сагаморамі.

Кора ў роспачы апусціла галаву і на працягу хвіліны змагалася са сваім цяжкім горам. Потым, падняўшы свой прыгожы твар з бліскучымі вачыма, яна гаварыла далей:

— Скажы мне, ці ёсць у цябе дзеці?

Стары зірнуў на яе са свайго ўзвышша з дабрадушнай усмешкай на змарнелым твары, потым паступова абвёў вачыма ўсіх прысутных і адказаў:

— Я бацька цэлага народу.

— Для сябе я нічога не прашу. Я гатова несці кару за грахі маіх продкаў. Але тая, што стаіць побач са мною, да гэтага часу не адчувала цяжару нябеснага гневу. Яна дачка старога чалавека, дні якога падыходзяць да канца. Многія, вельмі мно-