Старонка:Апошні з магікан.pdf/425

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуў з пачуццём непрымірымай нянавісці; ледзь глянуў на дрыготную фігуру Алісы; але калі позірк яго сустрэўся з непахіснай, уладарнай і ў той-жа час прыгожай фігурай Коры, ён спыніўся на ёй з выразам, вызначыць які было-б вельмі цяжка. Потым, поўны сваіх цёмных замыслаў, ён пачаў гутарку на мове, ужываемай у Канадзе, бо ведаў, што яна зразумелая для большасці яго слухачоў.