Старонка:Апошні з магікан.pdf/412

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даўлены важнасцю таго, што ён меў паведаміць. Маўчанне цягнулася значна больш звычайнай паузы, якая была перад нарадай; але нават самы малодшы з хлопчыкаў не выяўляў нецярплівасці. Часамі вочы якога-небудзь з індзейцаў падымаліся ад зямлі, да якой былі прыкаваны позіркі большасці, і накіроўваліся да адной з хацін, што адрознівалася ад астатніх толькі асобнымі прыбудовамі і прыстасаваннямі на выпадак дрэннага надвор’я.

Нарэшце, у натоўпе прабег ціхі шэпт, і ўсе адразу падняліся са сваіх месц. У гэты момант дзверы хаціны, пра якую толькі што ішла гутарка, адчыніліся; адтуль вышлі трое людзей і павольна накіраваліся на месца нарады. Усе яны; былі старыя, старэйшыя за ўсіх старых, якія прысутнічалі на сходзе; але той, які ішоў пасярэдзіне, абапіраючыся на сваіх таварышоў, налічваў столькі год, колькі рэдка выпадае на долю чалавека. Яго фігура, калісьці стройная і простая, як кедр, згіналася пад цяжарам больш чым стогадовага жыцця. Пругкая, лёгкая хада, звычайная для індзейца, знікла; стары павольна ішоў па сваім доўгім шляху, дзюйм за дзюймам. Яго цёмны, зморшчаны твар складаў дзіўны, рэзкі кантраст з доўгімі беласнежнымі кудрамі, якія рассыпаліся па яго плячах.

Адзенне гэтага патрыярха было багатым і ўнушальным, але цалкам адпавядала простым звычаям людзей яго племя. Яно было зроблена з лепшых звярыных скур без шэрсці, з распіснымі іерогліфамі, якія паказвалі яго былыя баявыя