Старонка:Апошні з магікан.pdf/410

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дэлаварскія воіны ўздрыгануліся, пачуўшы добра вядомае імя. Па іх здзіўленню было ясна відаць, што яны ўпершыню даведаліся, што ў іх лагеры знаходзіцца чалавек, які набыў такую славу сярод французскіх саюзнікаў.

— Што хоча сказаць мой брат? — запытаў Цвёрдае Сэрца са здзіўленнем.

— Гуроны ніколі не хлусяць! — холадна адказаў Магуа. Ён прыхіліўся галавой да краю хаціны і прыкрыў смуглыя грудзі сваім лёгкім адзеннем. — Няхай дэлавары пералічаць сваіх палонных; сярод іх яны знойдуць аднаго, скура якога не чырвоная і не белая.

Надышло доўгае маўчанне. Правадыр адышоў убок з таварышамі, і пасланцы былі накіраваны, каб сабраць старэйшын племя.

Адзін за адным воіны ўваходзілі ў шалаш, і важная вестка, якую паведаміў Магуа, перадавалася кожнаму з іх. Усе сустракалі яе са здзіўленнем. Навіну перадавалі з вуснаў у вусны, і неўзабаве ва ўсім лагеры ўзнялося моцнае ўзрушэнне. Жанчыны кінулі работу, стараючыся схапіць асобныя словы, якія выпадкова зрываліся з вуснаў воінаў. Хлопчыкі, пакінуўшы свае гульні, расхаджвалі сярод дарослых, з дапытлівасцю і захапленнем прыслухоўваліся да абрывістых усклікаў бацькоў, якія выказвалі сваё здзіўленне перад смеласцю ненавіснага ворага.

Калі ўзрушэнне крыху сунялося, старыя вырашылі сур’ёзна абдумаць, чаго патрабаваў гонар і бяспека іх племя ў такіх шчыкатлівых і цяжкіх абставінах. Ва ўвесь час гэтага руху, сярод агуль-