Старонка:Апошні з магікан.pdf/407

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Няхай прыходзіць мой канадскі бацька, — унікліва адказаў правадыр, — яго дзеці гатовы бачыць яго.

— Вялікі правадыр прыходзіць курыць люльку з індзейцамі ў іх вігвамах. Гуроны таксама бываюць рады бачыць яго. Але ў інгізаў доўгія рукі і ногі, якія ніколі не стамляюцца. Маім маладым людзям здалося, што яны бачылі сляды інгізаў паблізу паселішча дэлавараў.

— Яны не знойдуць ленапаў у сне.

— Гэта добра. Воін, вочы якога не заплюшчаны, можа бачыць ворага, — сказаў Магуа, яшчэ раз мяняючы тэму гутаркі, бо пераканаўся, што яму не ашукаць асцярожнасці свайго субяседніка. — Я прынёс падарункі майму брату.

Хітры правадыр устаў, заявіўшы аб сваіх шчодрых намерах, і ўрачыста расклаў свае падарункі перад аслепленымі позіркамі гаспадароў. Падарункі складаліся пераважна з танных бяздзеліц, знятых з жанчын у часе разні ў крэпасці Уільям-Генры. Хітры гурон выявіў не менш умення ў размеркаванні бразгушак, чым у выбары іх. Самыя каштоўныя ён аддаў двум з важнейшых правадыроў; астатнія падарункі ён раздаў малодшым з такімі ветлівымі і дарэчы сказанымі кампліментамі, што ніхто з іх не меў прычыны быць незадаволеным.

Гэты добра разлічаны ход правадыра гуронаў безадкладна меў вынікі. Урачысты выгляд твараў дэлавараў змяніўся больш прыязным. Перамена ў асаблівасці была прыкметна ў правадыра. Некаторы час ён разглядаў багатую частку зда-