Старонка:Апошні з магікан.pdf/398

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

месцах паселішч і аб неабходнасці ў падобных крытычных абставінах ісці лепш па шляху разважлівасці, чым імкнення сэрца. Заўважыўшы, што старыя ўхваляюць яго памяркоўнасць, але многія з самых заўзятых і выдатных воінаў хмурацца, ён пачаў гаварыць аб канчатковай перамозе над ворагамі. Ён нават намякнуў, што пры дастатковай асцярожнасці можна будзе знішчыць усіх дэлавараў. Карацей кажучы, ён так умела перамяшаў ваяўнічыя заклікі са словамі каварства і хітрасці, што дагадзіў схільнасцям абодвух бакоў, пры гэтым ні адзін бок слухачоў не мог-бы сказаць, што цалкам разумее яго намеры.

Зусім не дзіўна, што думка Магуа ўзяла верх. Індзейцы вырашылі дзейнічаць асцярожна і аднагалосна даверылі весці ўсе справы правадыру, які даў ім такія мудрыя парады.

Цяпер Магуа дасягнуў, нарэшце, мэты ўсіх сваіх хітрасцей. Ён не толькі вярнуў сабе страчаную прыхільнасць свайго народу, але і аказаўся нават яго правадыром. Ён адмовіўся ад усякіх нарад з іншымі правадырамі і набыў уладарны выгляд, каб падтрымаць гонар свайго становішча.

Разведчыкаў паслалі ў розныя бакі; шпіёнам было загадана накіравацца ў лагер дэлавараў і выведаць усё, што трэба; воіны былі адпушчаны дадому з папярэджаннем, што іх паслугі хутка спатрэбяцца; жанчынам загадана было разыйсціся.

Зрабіўшы ўсе гэтыя распараджэнні, Магуа прайшоў па лагеру, заходзячы ва ўсе хаціны, дзе, як ён разлічваў, наведванне яго магло мець