Старонка:Апошні з магікан.pdf/393

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Жонка майго маладога сябра пакінула нас! Вялікі дух гневаецца на сваіх дзяцей.

Сумная вестка была спаткана ўрачыстай цішынёй. Пасля кароткага маўчання адзін з старэйшых індзейцаў толькі што хацеў загаварыць, як раптам з суседняга памяшкання выкаціўся нейкі цёмны прадмет. Усе мімаволі адхіснуліся, не ведаючы, з кім даводзіцца мець справу, і глядзелі са здзіўленнем на гэты незнаёмы прадмет, пакуль слабое святло не асвятліла скажонага, але па-ранейшаму лютага і панурага твара Магуа. Атульны крык здзіўлення вырваўся пасля гэтага адкрыцця.

Але як толькі акружаючыя зразумелі сапраўднае становішча правадыра, нажы мільганулі ў паветры, і неўзабаве Магуа быў вызвалены ад