Старонка:Апошні з магікан.pdf/388

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коўнага ўчынку, яму даводзілася мець справу з вушамі, мала знаёмымі з салодкімі гукамі. Неабходна было прайсці паблізу групы дзікуноў, і голас разведчыка ўсё больш узмацняўся па меры набліжэння да іх. Калі яны падышлі зусім блізка, гурон, які размаўляў па-англійску, выцягнуў рукі і спыніў разведчыка.

— Што-ж дэлаварская сабака? — сказаў ён, нахіляючыся і стараючыся разгледзець выраз вачэй таго, каго ён прымаў за спевака. — Ён спалохаўся? Калі-ж мы пачуем яго стогны?

У адказ на гэта пачулася лютае рыканне, якое было так падобна да рыкання сапраўднага мядзведзя, што малады індзеец адняў руку і адскочыў убок, нібы жадаючы пераканацца, ці не сапраўдны мядзведзь варочаецца перад ім. Сакалінае Вока, які баяўся, каб голас не выдаў яго хітрым ворагам, з радасцю скарыстаў гэты момант і тут-жа разнёсся такі выбух музычных гукаў, які ў больш далікатнай кампаніі назвалі-б какафоніяй. Але сярод яго слухачоў гэтыя гукі толькі далі яму яшчэ больш правоў на павагу, якую дзікуны аказваюць тым, каго яны лічаць вар’ятамі. Маленькая кучка індзейцаў адступіла, прапусціўшы чараўніка і яго натхнёнага памочніка.

З боку Ункаса і разведчыка патрабавалася надзвычайная адважнасць і сіла волі, каб ісці далей сваім шляхам таксама-ж велічна, як яны ішлі міма хацін, у асаблівасці, калі яны заўважылі, што дапытлівасць перамагла страх і вартавыя падышлі да хаціны, каб пераканацца ў дзеянні чараў на палонніка. Самы нязначны нялоўкі або