Старонка:Апошні з магікан.pdf/382

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведзя, каб мучыць яго і выпрабоўваць яго мужнасць; але, прыгледзеўшыся больш уважліва, ён заўважыў у выкрутах звера, якія здаваліся Хейварду такімі дасканалымі, некаторыя промахі, якія адразу выдалі непраўдзівасць. Калі-б ведаў Сакалінае Вока, як нізка ацэньваў зоркі Ункас яго мядзвежыя таленты, ён, напэўна, пакрыўдзіўся-б на яго.

Як толькі Давід даў умоўны сігнал, у хаціне замест грознага рыкання мядзведзя пачулася шыпенне змяі.

Ункас увесь час сядзеў, прытуліўшыся да сцяны хаціны, і заплюшчыў вочы, як быццам не жадаючы бачыць мядзведзя. Але як толькі пачулася шыпенне змяі, ён устаў, азіраючыся навакол, то нізка нахіляючы галаву, то павяртаючы яе ва ўсе бакі, пакуль яго праніклівыя вочы не спыніліся на калматым страшыдле, нібы прыкаваныя нейкімі чарамі. Зноў пачуліся тыя-ж гукі: відавочна, яны выляталі з зеву мядзведзя. Юнак яшчэ раз абвёў вачыма ўсю ўнутраную частку хаціны і зноў павярнуўся да мядзведзя.

— Сакалінае Вока! — прамовіў ён глыбокім, стрыманым голасам.

— Разрэжце вяроўкі, сказаў Сакалінае Вока Давіду, які толькі што падышоў.

Спявак выканаў загад, і Ункас адчуў сябе на волі. У той-жа момант сухая скура жывёлы затрашчала, і Сакалінае Вока зняў сваю вопратку, для чаго яму прышлося толькі распусціць скураныя рамні. Потым ён выняў доўгі бліскучы нож і даў яго ў рукі Ункаса.