Старонка:Апошні з магікан.pdf/373

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сакалінае Вока, хоць і адважыўся скарыстаць забабоны індзейцаў, аднак, ведаў, што больш разумныя з правадыроў не вераць у іх, а толькі цярпіма да іх адносяцца. Ведаў ён і цану часу ў падобных выпадках. Як-бы не ашуквалі сябе індзейцы і як-бы іх самаашуканства ні дамапагала яго планам, дастаткова было самага нязначнага поваду для падазрэння, якое закралася ў душу хітрага індзейца, каб справа аказалася пагібельнай. Таму ён пайшоў сцежкай, па якой менш за ўсё можна было чакаць праследавання, і абышоў паселішча, не ўваходзячы ў яго. Воддаль, пры святле вогнішчаў відаць былі яшчэ воіны, якія пераходзілі ад хаціны да хаціны. Але дзеці ўжо