Старонка:Апошні з магікан.pdf/370

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Магуа змагаўся з усёй моцы, пакуль не пераканаўся, што ён у руках чалавека значна больш дужага. У часе змагання ён не прамовіў ні слова. Але калі Сакалінае Вока, жадаючы кароценька растлумачыць свае паводзіны, зняў калматую галаву жывёлы і перад вачыма гурона з’явіўся яго суровы сур’ёзны твар, спакой гурона прапаў, і ён здзіўлена прамовіў звычайна індзейскае «хуг!»

— Ага! Да цябе вярнулася здольнасць гаварыць! — усміхнуўся пераможца. — Ну, для таго, каб ты не ўжываў яе на шкоду нам, я заткну табе рот.

— Адкуль увайшоў гэты д’ябал? — запытаў разведчык, скончыўшы работу, якой займаўся з вялікай стараннасцю. — Ні адна душа не праходзіла міма з таго часу, як вы пайшлі.

Дункан паказаў на дзверы, праз якія ўвайшоў Магуа.

— Ну, дык выводзьце дзяўчыну, — казаў яго сябра, — мы павінны выбрацца ў лес.

— Гэта немагчыма! — сказаў Дункан. — Ад страху яна абяссілела. Аліса! Мая любая Аліса, апрытомнейце! Усё дарэмна! Яна чуе мяне, але не мае сілы ісці за мной. Ідзіце, благародны друг: ратуйцеся і пакіньце мяне майму лёсу.

— Усякі след мае канец, і ўсякае няшчасце з’яўляецца ўрокам! — сказаў разведчык. — Вось, захутайце яе ў гэтую індзейскую адзежу. Схавайце ўсю яе маленькую фігурку. А то ў пустыні не знойдзецца другой такой ножкі; яна выдасць