Старонка:Апошні з магікан.pdf/368

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даляцела да яго слуху і прымусіла яго прыпыніцца. У дзвярах з’явіўся мядзведзь. Ён стаяў, пахістваючыся як звычайна з боку на бок. Магуа некаторы час уважліва глядзеў на яго. Ён стаяў значна вышэй забабонаў свайго племя і хацеў прайсці міма з халоднай пагардай, як толькі спазнаў добра знаёмае адзенне чараўніка. Але новае, больш моцнае і грознае рыканне прымусіла яго спыніцца. Потым ён раптоўна, нібы вырашыўшы не жартаваць далей, рашуча рушыў наперад. Жывёла павольна адступіла і, дайшоўшы да праходу, пачала біць лапамі па па-ветру.

— Дурань! — крыкнуў правадыр па-гуронску. — Ідзі забаўляйся з дзецьмі і жанчынамі!

Ён яшчэ раз паспрабаваў прайсці міма мяркуемага шарлатана, не думаючы нават прыстрашыць, што пусціць у справу нож або тамагаук, які вісеў ля яго пояса. Раптам жывёла выцягнула рукі, або, пэўней, лапы, і схапіла яго ў абдымкі, якія па моцы можна было параўнаць з абдымкамі мядзведзя. Хейвард, ледзь дыхаючы, схапіў скураны рамень, якім быў завязаны нейкі скрутак, і, калі ўбачыў, што разведчык нібы прыкаваў сваімі жалезнымі мускуламі рукі ворага да тулава, кінуўся на дзікуна і звязаў яму рукі і ногі, абвязаўшы іх рамнём шпарчэй, чым мы паспелі расказаць аб гэтым. Калі гурон быў канчаткова звязаны, разведчык пакінуў трымаць яго, і Дункан паклаў свайго ворага на спіну ў зусім бездапаможным стане.