Старонка:Апошні з магікан.pdf/366

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чуся з бацькам і не атрымаю ад яго благаславенне.

«Я не павінен казаць больш, але менш не мог», хацеў сказаць малады чалавек, але лёгкі ўдар па плячы перапыніў яго словы. Ён ускочыў на ногі, азірнуўся, і позірк яго трапіў на цёмную фігуру і люты твар Магуа. Глыбокі гартанны смех дзікуна гучэў у гэтую хвіліну для Дункана пякельнай насмешкай д’ябла. Калі-б паддаўся ён раптоўнаму парыву шаленства, ён кінуўся-б на гурона і знайшоў-бы выхад у смяротнай барацьбе. Але без зброі, не ведаючы, якую дапамогу можа паклікаць яго вораг, вымушаны аберагаць тую, якая зрабілася больш чым калі-небудзь дарагой яго сэрцу, малады чалавек таксама-ж хутка пакінуў гэты адважны намер, як паддаўся яму.

— Што вам патрэбна? — запытала Аліса, пакорліва складваючы на грудзях рукі. Стараючыся не выявіць свайго смяротнага страху за Хейварда, яна надала свайму твару халодны, ганарысты выгляд, з якім звычайна сустракала свайго злодзея.

Узрадаваны індзеец надаў свайму твару зноў строгі выгляд, але асцярожна адступіў назад перад грозным позіркам маладога чалавека. Адзін момант ён пільна глядзеў на абодвух сваіх палоннікаў, потым адышоў убок і загарадзіў бервяном дзверы, але не тыя, праз якія ўвайшоў Дункан. Малады чалавек зразумеў цяпер, чаму дзікун мог засцігнуць яго неспадзявана, і, лічачы сябе беззваротна загінуўшым, прытуліў да сябе Алісу, рыхтуючыся сустрэць лёс, пра які ён