Старонка:Апошні з магікан.pdf/365

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нявінны, поўны здзіўлення позірк, кінуты на Дункана, пераканаў яго ў неабходнасці аб’ясніцца.

— Тут не месца і не час для таго, каб затрымліваць вас сардэчнымі прызнаннямі, — прамовіў ён, — але чыё сэрца, перапоўненае, як маё, не пажадала-б скінуць цяжару? Кажуць, няшчасце звязвае людзей больш, чым што-небудзь іншае; нашы агульныя пакуты з-за вас пакінулі мала нявысветленага паміж вашым бацькам і мною.

— А дарагая Кора, Дункан? Напэўна, Кора не была забытай?

— Не забыта, не; аб ёй шкадуюць, яе аплакваюць, як рэдка аплакваюць жанчыну. Ваш бацька не робіць розніцы ў сваіх дзецях; але я, Аліса, вы не пакрыўдзіцеся, калі я скажу, што яе якасці былі крыху зацемнены…

— Дык, значыць, вы не ведаеце якасцей маёй сястры, — сказала Аліса, прымаючы руку. — Пра вас яна заўсёды гаворыць, як пра самага свайго дарагога друга.

— Я з радасцю буду лічыць яе сваім другам, — паспешна прамовіў Дункан, — але адносна вас, Аліса, ваш бацька даў мне дазвол спадзявацца на яшчэ больш блізкія і дарагія сувязі.

Аліса моцна ўздрыганулася і павярнула на момант твар, паддаўшыся хваляванню; але яна авалодала сабой настолькі, каб не выявіць яго.

— Хейвард, — сказала яна, гледзячы яму проста ў твар з выразам чуласці, нявіннасці і мальбы, — не настойвайце раней, чым я не паба-