Старонка:Апошні з магікан.pdf/360

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сярод іх яшчэ не з’явіліся гандляры. Потым мы з Ункасам, як было дагаворана, пайшлі да індзейскага лагера; вы не бачылі Ункаса?

— Бачыў, на свой вялікі жаль. Ён узяты ў палон і прысуджаны да смерці пры ўзыходзе сонца.

— Я прадбачыў, што такім будзе яго лёс, — прамовіў разведчык ужо не такім вясёлым тонам, як раней. Але неўзабаве голас яго набыў звычайную цвёрдасць, і ён казаў далей: — Яго няшчасце, уласна, і прывяло мяне сюды, таму што нельга афяраваць гуронам такога цудоўнага хлапца. Вось узрадаваліся-б гуроны, калі-б маглі прывязаць адразу да аднаго слупа Быстраногага Аленя і Доўгі Карабін, як яны называюць мяне. Хоць я ніколі не мог зразумець, чаму яны называлі мяне так, бо паміж стрэлам з «аленебоя» і стрэламі з канадскіх карабінаў такая-ж розніца, як паміж крэйдай і крэменем.

— Расказвайце па парадку, — нецярпліва прамовіў Хейвард, — мы-ж не ведаем, калі могуць вярнуцца гуроны.

— Няма чаго баяцца іх. Мы таксама-ж забяспечаны ад усякай перашкоды, як прапаведнік у пачатку двухгадзіннай прамовы. Ну, мы з Ункасам сустрэліся з машэннікамі; хлопчык зайшоў занадта далёка для разведкі; аднак, яго нельга і асуджаць за гэта, бо кроў у яго гарачая; апрача таго адзін з гуронаў аказаўся баязлівым, уцякаў і такім чынам завёў яго ў засаду.

— Дорага ён паплаціўся за сваё захапленне!

Разведчык многазначна правёў рукой па горле